- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуцыях адправіліся ў рэйд па раёну. У прыватнасці, рэйдавая праверка тычылася мнагадзетных сем’яў, якія пражываюць у дамах з пячным ацяпленнем. Падчас праверкі былі выяўлены звыш дзесятка дамоў з аварыйнымі печкамі. З мэтай папярэджання пажараў супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі тыя сем’і, у якіх пражываюць трое ці больш дзяцей. Усяго ў нашым раёне налічваеца 176 мнагадзетных сем’яў. Для больш зручнай працы работнікі і спецыялісты падзяліліся на групы.