- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Палку маладых спецыялістаў прыбыло. У раёна павінен быць малады твар. З гэтай думкай нельга не пагадзіцца. Няўхільна расце колькасць пенсіянераў, а сярод людзей сярэдняга ўзросту расце колькасць непрацаздольных. Многія часта хварэюць, таму і аддача ад іх на працоўным месцы невысокая. Не сакрэт, што сярод моладзі не паменшала і тых, хто не даязджае да вызначанага месца працы. Хаця ёсць жа закон, згодна з якім кожны выпускнік абавязаны адпрацаваць па месцы размеркавання прызначаны тэрмін. Прынамсі, адукацыя пакуль што бясплатная, а хочаш мець свабодны дыплом – плаці грошы. Але як паказвае практыка, нягледзячы на строгія законы, тыя, хто не жадаюць ехаць на раён, заўсёды знаходзяць лазейкі для таго, каб уладкавацца ў больш утульнае месца. Відавочна, што выключна сілавымі метадамі сітуацыю не выправіш. А праграму адраджэння малых гарадоў і вёсак выконваць трэба. Каму як не маладым “падымаць” раён? “Маладзёжная палітыка” у нашым раёне пачынаецца з таго, што старшыня Шумілінскага райвыканкама Вальдэмар Антонавіч Падляшчук запрашае ў сваю ўстанову размеркаваных на прадпрыемствы і арганізацыі маладых спецыялістаў на ўрачыстае пасяджэнне. Сёлета на маладое папаўненне пашанцавала – працаваць на прадпрыемствы і арганізацыі Шуміліншчыны прыбыло 99 выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў.