- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ацэнка работы ў чыноўніцкіх кабінетах. Напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы і выбараў кіраўніка дзяржавы роля мясцовай улады павялічваецца. Выбары ў мясцовыя Саветы могуць стаць своеасаблівай ацэнкай усёй той дзейнасці, якая вялася дэпутатамі на працягу міжвыбарчага перыяду. Рэалізацыя дзяржаўных праграм у Год роднай зямлі – гэта непасрэдны абавязак у першую чаргу прадстаўнікоў выканаўчай улады. У сувязі з гэтым старшыня Шумілінскага райвыканкама В. А. Падляшчук узначаліў камісію раённага штаба па навядзенню парадку на зямлі. А камісія зрабіла генеральную праверку бюджэтных арганізацый і ўстаноў нашага раёна. На гэты раз старшыня райвыканкама разам са сваім намеснікам А. М. Зайцавым і старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай правялі агляд 18 устаноў культуры, 9 устаноў аховы здароўя і 6 комплексна-прыёмных пунктаў. Апроч таго, правяраючыя вертыкальшчыкі наведалі больш вышэйшыя інстанцыі – Лаўжанскі, Обальскі і Светласельскі сельсаветы. На жаль, выкананне ўсіх дзяржаўных планаў па развіццю малых гарадоў і навядзеню парадку на зямлі не дало рэзкага павелічэння ўзроўню жыцця шумілінцаў. Звыш таго, узровень агульнай культуры мясцовага насельніцтва па-ранейшаму не дасягнуў жадаемых вынікаў.