- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як вядома, часцей за ўсё дзеці ладзяць сваё жыццё па прыкладу дарослых. Як жыць і працаваць яны вучацца ў сваіх таты і мамы. Па крывых слядах нядбайных бацькоў крочаць і дзеці. Менавіта з такіх сем’яў трапілі дзеці на адкрытае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх, якая праходзіла ў Мікіціхінскай школе. Чацвёра васьмікласнікаў адказвалі за свае ўчынкі. Адзін хлопчык губіць сваё маладое жыццё, ужываючы алкаголь. Дайшло да таго, што ён з’явіўся на заняткі ў нецвярозым стане. За што яго маці і атрымала 10 базавых велічынь штрафу, а дзіця рэкамендавалі паказаць раённаму нарколагу. Яшчэ трое падлеткаў, збіўшыся ў хуліганскі гурт, фізічна здзекваліся з вучня, прычым прыніжалі яго чалавечую годнасць сістэматычна. Было заўважана , што матулям агрэсіўных падлеткаў да іх бесчалавечных паводзін увогуле няма ніякай справы. Схамянуліся толькі тады, калі за ўчынак сваіх сыноў стала пагражаць пакаранне штрафам ў памеры аднаго мільёна рублёў. Усе жанчыны дружна выказалі нязгоду за грашовае спагнанне за кошт сямейнага бюджэту. Нам жаль, бацькі так і не ўсвядомілі ўсёй адказнасці, якую яны павінны несці за ганебныя ўчынкі сваіх дзяцей. Бо гэта менавіта іх пралікі ў выхаванні, калі дзіця не можа нармальна адаптавацца ў грамадстве, з маленства не прывучана да законапаслухмянасці, павагі да правоў асобы.