- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адказныя асобы Шумілінскага райвыканкама выехалі з кабінетаў і на працягу трох дзён праводзілі аб’езд тэрыторыі Светласельскага сельвыканкама. Пры гэтым асаблівую ўвагу кіраўніцтва раёна ўдзяляла сацыяльна-культурным аб’ектам. Наогул, падобныя адміністратыўныя працэдуры праводзіліся і раней. Прычым сістэма работы была больш скіравана на справаздачу падначаленых, а не на рэальную працу з насельніцтвам. І хаця з насельніцтвам праводзіліся гэтак званыя дні інфармавання, карысці , аднак, ад іх было нямнога. Не далі належнага эфекту і сустрэчы прапагандысцкіх груп з працоўнымі калектывамі, прыёмы грамадзян у населеных пунктах. Як правіла, кіраўнікам інфармацыйна-прапагандысцкай групы заставалася больш нічога, як выслухаць скаргі грамадзян, прызнаваць чыесьці пралікі і “браць на кантроль” нявырашанае пытане.