- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Собиратели земель русских…» Напрыканцы верасня адбыўся візіт кіраўніка расейскай праваслаўнай царквы на Беларусь. У ходзе афіцыйнага візіту Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі наведаў Віцебшчыну. У Полацку суботнім днём Патрыярх Кірыл праводзіў абрад узвіжання Крыжа Гасподняга ў Свята-Ефрасіннеўскім манастыры. Рыхтаваліся да прыезду Патрыярха і шумілінскія вернікі. Нашы прыхажане праваслаўнай царквы Маскоўскай Патрыярхіі сабраліся ў нядзелю на хрэсны ход. Працэсія накіравалася ад храма Прападобнага Афанасія Брэсцкага да трасы Віцебск – Полацк. Урачыстымі малітамі і песнапеннем жыхары Шуміліна сустракалі шаноўнага госця. 28 верасня дэлегаты ад моладзі нашага раёна прысутнічалі на сустрэчу з Патрыярхам Кірылам улады сабралі каля васьмі тысяч маладзёнаў. Не падлягае сумневу, што галоўнай падзеяй, якая стала сімвалам праваслаўнага яднання суседніх народаў, была сустрэча Патрыярха расіян Кірыла з бацькам беларусаў – Аляксандрам Лукашэнкам. Падчас гутаркі з айцом Кірылам кіраўнік дзяржавы яшчэ раз адзначыў той факт, што народы Расеі і Беларусі ёсць адзіныя не толькі па веры, але і маюць агульную гісторыю, культуру і традыцыі. У сваю чаргу Патрыярх Кірыл наведаў гістарычныя мясціны, маліўся разам з праваслаўным народам за душы загінуўшых беларусаў ў расейскіх войнах.