- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асобы, пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, павінны вярнуць дзяржаве за ўтрыманне дзяцей у дзіцячых установах 893 мільёны рублёў. Нягледзячы на высілкі мясцовых органаў улады, нядбайныя бацькі кампенсавалі толькі каля 416 мільёнаў рублёў з пачатку года. Прычым усе 103 абавязаныя асобы павінны выплачваць каля паўтара мільёна рублёў за кожнае дзіця штомесяц. Пакуль дзеці знаходзіліся ў сацыяльным прытулку, бацькам далі шанц кінуць піць і вярнуць дзяцей у сям’ю.