- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што хвалюе жыхароў нашага раёна? Агульнымі намаганнямі цяперашняй улады і ўсяго беларускага народа пабудавана суверэнная дзяржава – Рэспубліка Беларусь, якую паважаюць і з якой лічацца ў свеце. Даражаць сваёй краінай і беларусы, кожны з якіх нясе адказнасць за яе працвітанне. У цяперашні няпросты час на парадку дня стаіць задача дабіцца таго, каб працэсы сацыяльна- эканамічнага развіцця сталі незваротнымі, мінімізаваць наступствы цяжкага перыяду, узняць айчынную эканоміку на якасна новы ўзровень, забяспечыць дастойнае жыццё народа. Менавіта таму для больш хуткага і эфектыўнага спосабу вырашэння праблем уладамі была створана “прамая лінія”. На мясцовым узроўні гэта мерапрыемства ладзіцца райвыканкамам. Падчас “прамой лініі” старшыня райвыканкама асабіста выслухоўвае тэлефанаванні грамадзян і дае адказы, больш важныя пытанні бярэ пад асабісты кантроль. Як паказала практыка, большасць тэлефонных зваротаў усё ж тычацца вузкапрыватных інтарэсаў, накшталт “да майго ганку падыйшла вада” або “ на наш пад’езд нахілілася аварыйнае дрэва”. З іншага боку, большасць з узнятых жыхарамі праблем маглі б спакойна вырашыцца на месцах, на ўзроўні сельскіх Саветаў і мясцовых арганізацый ды прадпрыемстваў. А гэта азначае, што там недапрацоўваюць, не выконваюць свае непасрэдныя абавязкі. У сваю чаргу старшыня Шумілінскага райвыканкама В. Падляшчук разумее, што не варта асуджаць людзей, якія ставяць не самыя важныя пытанні.