- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шоу аднаго акцёра працягваецца. Амаль штовечар у жніўні, уключаючы тэлевізійныя навіны, бачыў на экране знаёмую постаць. Яна вучыць, заклікае, пераконвае… Яе суправаджаюць натоўпы чыноўнікаў самага высокага рангу. Ходзяць яны з апушчанымі галовамі і рэдка падаюць свой голас. Хоць сярод іх многа “отцов, убелённых сединами”, наш герой упэўнена называе іх на “ты” і яны пакорліва прымаюць усе правілы шоу. Пэўна, па навінах нам выдаюць справаздачу пра рабочы дзень нашага героя. І пра рабочы дзень мноства галоўных чыноўнікаў рэспублікі. Чамусьці такую “работу” не саромеюцца паказваць народу. Хаця, шчыра кажучы, хваліцца тут абсалютна нечым. Бо апрача гаварыльні і марнатраўства часу на экране нічога не адбываецца. А калі ўлічыць, што ў “мерапрыемствах” задзейнічаны сотні прыдворных -- ахова, карэспандэнты, мясцовае чынавенства -- і сотні адзінак транспарту, то размова пойдзе пра марнатраўства ў асабліва буйных памерах. Улічыце і тое, што зарплаты ўсіх пералічаных вышэй прыдворных сягаюць за 3 - 5 мільёнаў! Якія б сродкі можна было зэканоміць, калі б іх усіх адправіць у неаплочваемы адпачынак хаця б на паўгода!