- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На трэці занятак бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя горада» зноў сабралася нямала людзей. І гэта не можа не радаваць. Калі людзі знаходзяць час пасля працоўнага дня прыйсці на лекцыю ў абласную бібліятэку, значыць, іх сапраўды цікавіць гісторыя роднага краю. У гэты раз тэмай заняткаў стаў «Віцебск – горад на шляху з вараг у грэкі». У якасці лектараў выступілі не толькі ўжо вядомыя шматлікім чытачам гісторыкі Дзяніс Юрчак і Анатоль Дулаў, але і вядучы навуковы супрацоўнік віцебскага абласнога краязнаўчага музея Наталля Шаркоўскі, а таксама ўдзельнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн».