- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Працоўны дэсант для калгасаў. У саветызаваным і люмпенізаваным грамадстве, як правіла, пераважная большасць насельніцтва займаецца не сваёй справай. Гэта заканамерна ў несвабоднай і патэрналісцкай дзяржаве, дзе амаль уся праца, як дзяржаўная, так і грамадская, робіцца ў добраахвотна- прымусовым парадку. Прычым непрафесіяналы, якія займалі чужое працоўнае месца, заўсёды кімсьці прыкрываліся. У час вайны перад чырвонаармейцамі на фронце гналі шэрагі штрафных батальёнаў, савецкія міліцыянеры сваю немач перад крымінальнікамі прыкрывалі дружыннікамі, а калгаснікі – дзіцячымі рукамі. Так, несумненна, першымі падаюць прыклад уладу трымаючыя. На гэтак званыя суботнікі нярэдка выганяюць усю вертыкаль. З лапатамі ў выхадныя дні працуюць і сам кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, і прызначаныя ім “губернатары”, і кіраўнікі раёнаў. Напярэдадні кіраўнік Шумілінскага раёна В . А. Падляшчук вывеў сваіх падначаленых на лён. На палетках ААТ “Шумілінскі льнозавод” даволі вялікая група кабінетных работнікаў разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай вязала ў снапы льнотрысту. Акрамя таго, ратаваць стратэгічную культуру на льняныя палеткі паслалі 280 чалавек з розных арганізацый і прадпрыемстваў нашага раёна: абавязковы суботнік адпрацоўвалі спецыялісты падатковай інспекцыі, чыноўнікі райвыканкама, службоўцы ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, газавікі. І дагэтуль кожную восень студэнцтва і школьніцтва па ўсёй Беларусі цягнецца ў бок калгасна-саўгасных палеткаў па загадах зверху.