- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Днямі адбыўся рэйд кантралёраў па шумілінскіх гандлёвых аб'ектах на чале з памочнікам урача-гігіеніста РЦГЭ Вольгай Кузьміной. Вядома, што захаванне масачнага рэжыму ў раёне рэгулярна правяраюць работнікі шумілінскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Пры ўсімы тым, што зараз сітуацыя з захворваннем на каранавірус болей, чым напружаная – як у рэспубліцы ў цэлым, так і ў нашым раёне ў прыватнасці. Менавіта таму ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ладзілі ўзмоцнены кантроль за захаваннем масачнага рэжыму ў крамах, аб’ектах грамадскага харчавання, установах аховы здароўя, адукацыі, спорту і іншых грамадскіх месцах. Для гэтага маецца афіцыйная Пастанова Міністэрства аховы здароўя № 105, якая ўступіла ў сілу з 9 кастрычніка бягучага года. Гэты дакумент заклікае ўсіх грамадзян краіны выкарыстоўваць у грамадскіх месцах сродкі аховы органаў дыхання ( маска, рэспіратар ) і захоўваць сацыяльную дыстанцыю, выконваць іншыя санітарна-гігіенічныя меры. Прафілактычны рэйд у першую чаргу ставіў мэту данесці да кожнага чалавека важнасць захавання мер бяспекі. Тут варта адзначыць, што яшчэ ад самага пачатку пандэміі ў кожнай шумілінскай краме на ўваходных дзвярах, ля касы былі размешчаны ўлёткі, якія нагадваюць пра неабходнасць выкарыстання сродкаў індывідуальнай аховы. Для пакупнікоў былі ўстаноўлены санітайзеры для апрацоўкі рук або стаяць бутэлькі з дэзсродкамі. Праўда і тое, што апошнім часам у Шуміліне людзей на вуліцах значна паменела.