- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як вядома, для ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі было зарэгістравана чатыры кандыдаты ў прэзыдэнты: Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч і Мікалай Улаховіч. Паводле артыкула 73. Выбарчага Кодэкса аб роўнасці правоў і абавязкаў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, усе кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы валодаюць роўнымі правамі і нясуць роўныя абавязкі. Апроч таго, кандыдаты не маюць права выкарыстоўваць перавагі свайго службовага становішча ў інтарэсах абрання. Закон усталёўвае, якія дзеянні варта кваліфікаваць як выкарыстанне гэтак званага “адміністрацыйнага рэсурсу”.