- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шумілінскія чыноўнікі правялі чарговы агляд неблаганадзейных сем’яў на тэрыторыі Дабейскага сельсавета. Цяпер на іх ускладзены абавязак выявіць як мага больш гора-бацькоў, скласці спіс набалелых пытанняў і надалей сачыць за сітуацыяй. Аднак ці можна палепшыць сітуацыю толькі аднымі адміністратыўнымі мерамі? Адна з набалелых праблем нашага раёна – неблаганадзейныя сем’і, у якіх аказваюцца кінутымі на волю лёсу без бацькоўскага нагляду непаўналетнія дзеці. Дзяржава ў сваю чаргу не павінна пакідаць дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы, таму раённыя чыноўнікі вымушаны браць на сябе клопат па іх утрыманні і выхаванні. На гэты раз камісія па справах непаўналетніх на чале з дырэктарам сацыяльна-педагагічнага цэнтра С. Бельчыкавай і старшынёй Дабейскага сельвыканкама І. Шалахавай праверыла 17 сем’яў, у якіх пражывае 29 дзяцей. Рэйд праводзіўся па дамах і кватэрах у вёсках Дабея, Ляжні, аграгарадку Амбросавічы, пасёлку Прыазёрны. Прынамсі, пад узмоцнены кантроль трапілі не толькі нядобранадзейныя сем’і, якія ўжо стаяць на уліку, але і гэтак званыя з групы рызыкі: шматдзетныя і няпоўныя сем’і.