- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўныя грамадзяне, сябры! Наша партыя БНФ абумоўлівала свой удзел у выбарнай кампаніі 2012 году двума умовамі: вызваленнем і рэабілітацыяй палітычных вязняў, а таксама сумесным падлікам галасоў праз уключэння нашых прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. Выкананне гэтых умоў з’яўляецца карысцю для беларускага народу, але чыноўнікі рэжыму ўспрымаюць гэтыя умовы, як пагрозу для свайго бескантрольнага панавання. Гэта з’яўляецца карысцю для народа, бо пры вызваленні палітвязняў з іх рэабілітацыяй, пры правядзенні чэснага падліку галасоў для Беларусі будзе адкрыта брама да прамых замежных інвестыцый, крэдытаў, якіх краіне катастрафічна не хапае для мадэрнізацыі эканомікі. А ў канчатковым варыянце – пад’ёму дабрабыту грамадзян, які абрынуўся ў тры разы ў выніку некампетэнтных, злачынных дзеянняў улады ў 2010-2011 гадах.