- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нягледзячы на тое, што 20 кастрычніка Нацыянальны банк Беларусі нарэшце ўніфікаваў валютны курс – адрапартаваў пра выхад рубля на адзіны курс (падцягнуўшы афіцыйны паказнік да рынкавага), рубель умацоўваеца толькі вонкава. Ілюзія ўмацавання рубля адбываецца за кошт штучнага тармажэння яго курса. Амаль цэлы тыдзень па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс рубля “плаваў” у межах ад 8520 рублёў да 8680 рублёў за даляр. Але чаму тады на фоне абяцанай уладамі стабілізацыі зноў пачалі імкліва расці кошты на тавары і паслугі? Эканамісты тлумачаць проста: раней замежная валюта для набыцця лекаў, энергарэсурсаў і г. д. прадавалася па 5700 рублёў за даляр, дык пасля выхаду на адзіны курс усе імпартныя тавары ў рублёвым вымярэнні падскочылі ўдвая. Да прыкладу, той жа прыродны газ падаражэў аж на 50%. Але пры гэтым не толькі імпарцёры, але і беларускія вытворцы, у якіх высокая доля замежнай сыравіны і камплектуючых, вымушаны закладаць выдаткі ў кошт прадукцыі, што і стала прычынай чарговага вітка росту цэн.