- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грымасы савецкай арміі. Мой стары таварыш, распавёў невяселую гісторыю, якая нядаўна здарылася з яго сынам. Сын Віктар, у адрозненне ад сваіх прагматычных равеснікаў, сам рваўся на тэрміновую ваенную службу. Фізічна здаровы, малады рамантык здаўна марыў быць дэсантнікам. Маці была супраць, хацела каб сын паступіў вучыцца ва ўніверсітэт. Недавер і насцярожанасць стаілася ў мацярынскім сэрцы. Прадчуванне бяды было нейкай фатальнай рэальнасцю. Аднойчы наведаўшы Віктара ў вайсковай часці, маці заўважыла яго змарнелы твар, абадраныя пальцы на руках. Ад прамых пытанняў сын ухіляўся, але было відаць, што яму баліць. А яшчэ праз некаторы час яна пабачыла свайго гадаванца з выбітымі зубамі і апухлым носам. Западозрыла нядобрае, пайшла на прыём да камандзіра часці. Той “супакоіў”: маўляў, не бярыце ў галаву, чаго паміж салдатамі не бывае! Салдат павінен мець стойкі характар, каб лягчэй пераносіць цяжкасці і цярпець нягоды вайсковай службы. Камандзір хлусіў. Як пазней высветлілася, тымі ліхімі нягодамі быў звычайны разгул казарменных крымінальнікаў. Начальства пра гэта ведала, але не ўмешвалася. Так лягчэй. Афіцэрам лягчэй служыць,таму што салдат тэрміновай службы патрэбен ім усяго на нейкі год- паўтары. А далейшы лёс і здароўе маладога чалавека нікога не цікавіць. Прызыўнікоў заўсёды хопіць: калгасна-міліцэйскаму рэжыму не бракуе прызыўнікоў, ён працуе па прынцыпу канвеера. Да таго ж гэта самы танны жывы тавар.