be
pdf

Сьвітанак 12 (304) 2021

Незалежная газета Шуміліншчыны

За ўвесь перыяд пандэміі на COVID-19 хварэў кожны сёмы жыхар Шуміліна. Падчас пандэміі ў Шумілінскім раёне заразіліся каранавірусам 1780 чалавек, прычым асноўны ўдар інфекцыі прыйшоўся на райцэнтр. За дзевяць месяцаў 2020-га году (першы выпадак каранавіруснай інфекцыі, які ў нашым раёне зафіксаваны 2 красавіка) афіцыйна выяўлена 1042 выпадкі захворвання, а за восем месяцаў 2021 гады ўжо было 738 выпадкаў. З улікам таго, што ў Шумілінскім раёне пражывае 17600 чалавек, у рэгіёне перахварэў COVID-19 ужо кожны дзесяты жыхар. Найбольшая колькасць тых, хто захварэў адзначалася ў самым Шуміліне – 58,5% усіх выпадкаў. Просты падлік паказвае, што ў райцэнтры з насельніцтвам у 7400 чалавек заразіўся практычна кожны сёмы жыхар. Па стане на 30 жніўня 14 жыхароў Шумілінскага раёна знаходзіліся на самаізаляцыі, а 5 былі шпіталізаваны ў лякарні горада Віцебска. Менш за ўсё пацярпеў Каўлякоўскі сельскі савет (26 выпадкаў). Сярод дзіцячага насельніцтва за ўвесь перыяд уліку выяўлена 163 выпадкі (9%). Пры шэтым захворванне сярод жанчын у 1,5 разы вышэй, чым сярод мужчын. Таксама назіралася 24 паўторных выпадкі захворвання. Варта дадаць, што менавіта ў Шуміліне гэтай восенню адбылося абласное свята ўраджаю «Дажынкі-2021». Праўда і тое, што масавых гулянняў, як у папярэдныя гады на святах не было, удзельнікаў было ў разы меней.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2021-09
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2021 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org