- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Значна больш увагі маючым адбыцца выбарам пачалі надаваць і прадстаўнікі “ідэалагічнай вертыкалі” Шуміліншчыны. У рамках адзінага дня інфармавання, які адбываецца штомесячна ў трэці чацвер дзевяць прапагандысцкіх груп супрацоўнікаў райвыканкама выехалі на сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Па меры таго, як набірае хаду парламенцкая кампанія, выканаўчая ўлада пачынае актыўна праводзіць апрацоўку насельніцтва. Прынамсі, у працоўных калектывах раёна, арганізацыях, навучальных установах пастаянна праводзяцца гэтак званыя дні інфармавання. І калі ў раней гэтыя мерапрыемствы насілі характар абмеркавання надзённых праблемаў, то перад выбарамі гаворка з працоўным людам скіравана ў бок узмоцненай прапаганды на карысць іміджа дзейнай улады. Перадусім начальнікі раённых ідэолагаў атрымалі інструктаж на нарадзе па інфармацыйнаму забяспячэнню выбарчай кампаніі, якая адбылася пад кіраўніцтвам віцебскіх ідэологаў і старшыні абласнога Савета дэпутатаў А. Я Ацясава.