be
pdf

Сьвітанак 11 (303) 2021

Незалежная газета Шуміліншчыны

Як стала вядома, на сённяшні дзень вызначана дата правядзення свята працаўнікоў сяла. У прыватнасці, абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2021» адбудзецца ў Шуміліна 18 верасня. Пра гэта ў размове з журналістамі паведаміў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, які ачольвае штаб па падрыхтоўцы да свята. Перадусім адбылася арганізацыйная нарада, на якой абмяркоўваліся ўсе пытанні каардынацыі ўсіх задзейнічаных службаў. Паводле Уладзіміра Цярэнцьева, цяпер будаўнічыя работы на дзясятках аб'ектаў у “сталіцы” «Дажынак-2021» – райцэнтры Шуміліна былі выкананы больш чым на 80%. Бадай што, у Шуміліне быў праведзены вялікі аб'ём работ, у першую чаргу ў сацыяльна-культурнай сферы. І гэта не выпадкова, бо дзякуючы новаму абсталяванню і рамонту сярэдняя школа № 1 стане адной з лепшых на Віцебшчыне. Ды і ад ранейшага Дома культуры практычна засталіся толькі сцены, метавіта таму абноўленая ўстанова будзе цудоўнай пляцоўкай для творчых людзей. Неўзабаве расхінуць вароты абноўленага гарадскога стадыёна, які стаў нашмат прыгажэйшы. Таксама многае зроблена па капітальным і бягучым рамонце шматкватэрных дамоў, прывядзенню ў парадак дарог і тратуараў. Па ўсяму відаць, кіраўніцтва вобласці запланавала няспынную працу па рамонце, добраўпарадкаванні, навядзенні парадку і пасля завяршэння свята.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2021-08
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2021 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org