be
pdf

Сьвітанак 11 (283) 2020

Незалежная газета Шуміліншчыны

«Як у Савецкім Саюзе!» У Шуміліне — перабоі з вадой, а калонкі не працуюць. У сутарэнні – лужыны, цячэ і крапае. А вось наверсе бывае – ні кроплі. Жыхары дамоў на вуліцы Суворава ў гарадскім пасёлку Шуміліна амаль штодзень – без вады. Перабоі пачаліся ў чэрвені. «Мы жывем на верхніх паверхах. І кожны вечар адключаюць ваду. Ужо задзяўбліся, як кажуць, званіць у службу 115, у «Полацкводаканал», у дыспетчарскую. Мы ўжо абарвалі там усе тэлефоны, вось. Ну немагчыма так жыць!» – абураецца Аляксей, жыхар дому 3 на вуліцы Суворава ў Шуміліне. Немагчыма стала пасля таго, як летась камунікацыі перадалі ад мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі прадпрыемству «Полацкводаканал», тлумачаць жыхары. Цяпер, як толькі вада ў кранах з’яўляецца, напаўняюць на запас слоікі, бачкі ды пляшкі, каб было як памыць дзяцей перад сном ды згатаваць вячэру. «Элементарна, нават калі проста папіць – вады няма. Прыходзіш на кухню… У мяне дачка старэйшая кажа: як у Савецкім Саюзе ў нас – усе рондалі, вялікі посуд, усё занятае вадой», – расказвае жыхарка Шуміліна Марына. «Даходзіла да таго, што трэба было ледзь не на возера мыцца ісці разам з дзецьмі, а іх у мяне пяцёра. Ну, я не ведаю, як быць у гэтай сітуацыі. 115 звоніш – адказ адзін: вады не будзе», – кажа яшчэ адна жанчына. А калі вада ёсць, дык сумнеўнай якасці. Людзі кажуць, лепш такой не піць. «Усё псуецца ўсцяж. Машынкі пральныя ляцяць, фільтры ляцяць, адмыць немагчыма ніводную пасудзіну…» – сцвярджае жыхарка пасёлку.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2020-07
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2020 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org