- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
І хаця напружвацца прыходзіцца ўсяго адзін раз у пяць гадоў пад час чарговых выбараў, гэта непрыхаванае нерваваньне расцягваецца для Яго на некалькі месяцаў. Трэба адзначыць: моцны арганізм усенародна абранага выдатна спраўляецца з дыскамфортам. Нічога не папішаш: «тяжела ты, шапка Мономаха». А быць Манамахам, а-ёй, як хочацца! Не для сябе, зразумела! Для народа, канечне. І народ гэта разумее: « калі не Ён, то Хто»!? Не Ката ж Барсіка выбіраць прэзідэнтам! Дадумацца было! Барсіку ў рэгістрацыі Ярмошына адмовіла! На яе думку, такія ўчынкі не сведчаць аб «дэвальвацыі выбараў». Маўляў, пажартавалі, нікога не абразілі. Але ж падсвядомасць не падманеш і дзядулю Фрэйда таксама: гэткія фразы наконт « дэвальвацыі» самі па сабе ў прамы эфір не выскокваюць і ў дзесятку не трапляюць.