- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яшчэ 4 ліпеня шведскія пілоты, абышоўшы беларускую супрацьпаветраную абарону, на наступны дзень пасля параду скінулі на Менск сотні цацак. Да плюшавых мядзведзікаў былі прычэплены лозунгі ў падтрымку свабоды. Аднак дзеянні арганізатараў акцыі ніяк не змянілі сітуацыю з правамі чалавека на Беларусі ў лепшы бок. Наадварот, гэта правакацыя прывяла да міжнароднага скандалу, кадравых ператасовак і крымінальнага пераследу незалежных журналістаў. падтрымка дэмакратычных працэсаў ў Беларусі. Зарэгістраваны ў Швецыі самалёт вылецеў з суседняй Літвы і без дазволу пранік у паветраную прастору Беларусі. Як затым высветлілася, да “плюшавага дэсанту” мелі дачыненне Пэр Кромвэл, кіраўнік шведскай кампаніі Studio Total, Томас Мазэці і Ганна Ліна Фрэй са Швецыі. Незалежныя і еўрапейскія СМІ падхапілі навіну і раструбілі на ўвесь свет пра бездапаможнасць сістэмы аддзелаў Ваенна-паветраных сілаў і Войскаў супрацьпав