- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З 1943 года родзічы спадзяваліся адшукаць прапаўшага без вестак лейтэнанта Серафіма Іванавіча Добранькага. Яго жонка, Надзея Міхайлаўна яшчэ ў 90-х гадах атрымала ліст з Міністэрства Абароны СССР, што камандзір узвода стралковай дывізіі лейтэнант С. Добранькі загінуў і пахаваны ў вёсцы Забар’е Гарадоцкага раёна. Аднак калі родныя савецкага афіцэра прыехалі ў Гарадок, то ў спісах воінаў, загінуўшых у гэтым раёне, Серафіма Іванавіча яны не знайшлі. Пошукі працягваліся. Неўзабаве высветлілася, што вёска з такой назвай ёсць і ў нашым раёне. У 1943 годзе тут ішлі баі, а загінуўшых салдат, у тым ліку і лейтэнанта Серафіма Добранькага пахавалі на брацкіх могілках у вёсцы Дабея. З Ленінградскай вобласці ў Дабею прыехалі малодшая дачка афіцэра Ніна Серафімаўна, унук Андрэй Юр’евіч і праўнучка Паліна, а таксама родзічы, якія жывуць на Гомельшчыне.