- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Завіталі на Шуміліншчыну. Апошнім часам Шуміліншчына прымае шмат гасцей. Прычым адна дэлегацыя змяняе другую, і візіты з другіх раёнаў і абласцей становяцца прывычнымі. Безумоўна, сустракаць гасцей адказна і клопатна. Але ж затое і ганарова. Бо калі ў наш раён едуць людзі, значыць, тут ёсць на што паглядзець. На гэты раз да нас завіталі чыноўнікі з вобласці – адбылося гэтак званае выязное пасяджэнне прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў. Дэлегацыя абласных чыноўнікаў на чале з нязменным старшынёй абласнога Савета дэпутатаў А. Я. Ацясавым займела магчымасць паглядзець на здабыткі шумілінскага краю. І сапраўды, праграма была вельмі насычанай. Адкрыў мерапрыемства ўступным словам А. Я. Ацясаў. Аляксандр Ягоравіч зазначыў, што такая форма пасяджэння прэзідыума дае магчымасць на ўласныя вочы пабачыць вынікі працы прадстаўнічай і заканадаўчай галіны ўлады. Да таго ж шмат чаму можна павучыцца на вопыце калег з другога раёна, пераняць лепшыя метады работы. Дарэчы, вопыт палітычнай кампаніі ў Аляксанадра Ягоравіча ёсць. Ён неаднаразова балатаваўся па нашай акрузе і заўсёды атрымліваў “элегантную перамогу” на безальтэрнатыўных “выбарах”. Дапоўнілі даклад Ацясава старшыня Шумілінскага райвыканкама В. А. Падляшчук і старшыня райсавета І. М. Новікава. Як павялося, кіраўнікі раёна расказалі аб славутай гісторыі нашага краю, яго прыродных багаццях, аб рабоце сваіх падначаленых. Пасля пленарнага пасяджэння ўдзельнікі мерапрыемства пачалі агляд нашага раёна. А першай арганізацыяй, якая прымала гасцей з вобласц