- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Палітвязень Дзмітрый Кулакоў распавёў, як уцёк з «хіміі»: «Зайшлі ў найбліжэйшую літоўскую вёску, папрасілі мясцовага жыхара выклікаць памежнікаў. Ён яшчэ ўдакладніў, якіх — беларускіх ці літоўскіх». Дзмітрый адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №49 у Шклове. Яму прысудзілі 3,5 года за паведамленні міліцыянту ў суполцы «Лепель для жыцця». Гэта расцанілі як пагрозу гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі і абразу прадстаўніка ўлады. У Дзмітрыя гэта не першая спроба ўцёкаў. Яшчэ пасля суда ў канцы снежня (ён тады не быў пад вартай) мужчына збягаў на літоўскую мяжу. Але яго ўзялі беларускія памежнікі і перадалі раённай міліцыі. Дзмітрыя пасадзілі ў ІЧУ, а на наступны дзень прывезлі на «хімію». На новыя ўцёкі палітвязень рашыўся 19 ліпеня. Гэта быў якраз першы дзень, як я змяніў працу — перавёўся з грузчыка на слесара на камбікормавым заводзе ў Александрыі. За 15 хвілін да абедзеннага перапынку я сказаў, што трэба пайсці памыцца, бо рукі брудныя. А пасля паем і лягу пасплю ў будцы, бо на «хіміі» не высыпаюся.Спаць, вядома, не клаўся — разабраў тэлефон, адлучыў шлейф ад батарэі, выкінуў сімку.