- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Час вызначэння. Паважаны чытач, перад табою ўжо соты нумар незалежнай газеты Шуміліншчыны. Як мы і спадзяваліся, альтэрнатыўная афіцыйнай прапагандзе свабодная інфармацыя стала запатрабаваная сярод сотняў людзей. Калі ўжо нам наканавана несці цяжкі крыж выдання дэмакратычнага кшталту , то мы будзем і надалей шукаць міжсобку згоду і паразуменне. Шукаць супольна тое, што нас аб’ядноўвае і прымушае рухацца наперад. Бо колькі можна азірацца наўкола, суцяшаць сябе ілюзіямі, што ў нас усё добра, зайздросцячы пры гэтым цівілізаваным краінам? Канешне, не ўсё атрымалася так, як хацелася б. Але пакрысе ўсё ж такі ўдалося знайсці ў раёне неабыякавых людзей, якія не палохаюцца свабодна выказваць свае думкі. Толькі аб’ектыўная і праўдзівая інфармацыя пра наш раён і пра тое, што робіцца на Беларусі будзе спрыяць разбурэнню хлуслівага савецкага светапогляду. Каб гэты светапогляд не трымаў наша народ у ланцугах мінулага, каб гэтым не карысталіся розныя прайдзісветы.