- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не ўсе спадзяванні збыліся. На апошняй сесіі раённага Савета дэпутатаў падводзіліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2008 год. Сесію праводзілі дэпутат “Палаткі” прэзідэнцкай вертыкалі В. М. Байкоў, старшыня абласнога Савета А. Я. Ацясаў, старшыня райвыканкама В. А. Падляшчук, старшыня райсавета І. М. Новікава. У асноўным мінімальныя здабыткі ёсць. Кожны з галоўных чыноўнікаў ухваліў той невялікі, але стабільны прырост аб’ёмаў вытворчасці валавой прадукцыі ў розных галінах дзяржаўнай гаспадаркі. Крыху спрыяльным быў мінулы год для аграрыяў. На гэты раз працаўнікам удалося атрымаць больш малака, мяса, зерня, бульбы, ільновалакна. Работнікі прамысловасці забяспечылі выкананне некаторых параметраў гадавых планавых заданняў.Аднак кіраўнік раёна В. А. Падляшчук выказаў незадаволенасць сур’ёзнымі пралікамі і недахопамі. Бравурная крытыка з вуснаў Вальдэмара Антонавіча абрынулася ў адрас шэрагу кіраўнікоў раёна. І сапраўды, як тут можна быць задаволеным, калі ніводнае сельгаспрадпрыемства не выканала заданні па вытворчасці раслінаводчай прадукцыі. У жывелагадоўлі справы ідуць не лепшам чынам. З адзінаццаці калгасаў толькі чатыры забяспечылі прагнозны паказчык па росту валавой прадукцыі. Застаўся нізкім валавы рост і на прадпрыемстве “Вітконпрадукт”.