- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Днямі на Шуміліншчыне працаваў інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч. Тут ладзілі гэтак званую прамую тэлефонную лінію. Па традыцыі прыём грамадзян у Шуміліне правёў памочнік Прэзідэнта па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч. Тэматыка надзённых пытаннях была розная: ад праблемаў экалогіі – да гандалю на вёсцы, а таксама была аказана дапамога ў працаўладкаванні. Найперш на прамую тэлефонную лінію датэлефанавалася жыхарка Шуміліна Ніна Сцяпанаўна. Праўда, спачатку спадарыня Ніна папрасіла прабачэння і патлумачыла , што па стане здароўя не можа казаць сама, але пра надзённую праблему ад яе асобы раскажа дачка. Як высветлілася ў ходзе гутаркі, жанчына пражывае ў гарпасёлку Шуміліна па вуліцы Карла Маркса ў прыватным доме. Мае невялікі ўчастак, каля якога размешчаны некалькі магазінаў. Мінулай вясною там распачала працу гандлёвая кропка па продажы будаўніччых матэрыялаў. Жанчына паскардзілася чыноўніку, што ў іх функцыянуе кацельня, а з трубы ідзе дым з непрыемным пахам пасля спальвання адходаў, у прыватнасці ўпаковак ад тавараў. І гэта яшчэ не ўсё. Жыхарка дома мяркуе, што тая труба была ўсталявана з парушэннем тэхналагічных патрабаванняў. У сваю чаргу інспектар Анатоль Ліневіч “узяў пытанне на кантроль” для больш дэталёвага вывучэння сітуацыі. І запэўніў жанчыну, што спецыялісты разбяруцца, ці адпавядае ўсё гэта нарматыўным актам, у тым ліку ў сферы экалогіі.