be
pdf

Сьвітанак 09 (121) 2011

Незалежная газета Шуміліншчыны

Нагодай для артыкула паслужыла дзікунскае здарэнне ў Паставах. Трагедыяй закончылася сумеснае распіццё піва паміж дзвюмя дзяўчынкамі. Малыя сядзелі дома адны і пілі піва “Крыніца моцнае”. Затым паміж імі ўзнікла сварка, і малодшая, якой было усяго адзінаццаць гадоў, некалькі разоў ударыла нажом старэйшую, дванаццацігадовую. Пацярпелую ўратаваць не ўдалося, яна памерла ў рэанімацыі. Як затым высветлілася, дзяўчынкі гадаваліся ў неблаганадзейных сем’ях. Тое, што адбылося ў Паставах – гэта ўжо за межамі чалавечага разумення. Дзіцячая панажоўшчына ў нецвярозым стане. Здаецца, каціцца далей ужо няма куды. Сёння прыкметы татальнай алкагалізацыі нашага грамадства навідавоку. І асабліва злаякасны – жаночы алкагалізм. Раніцою збіраюць бутэлькі і рыюцца ў сметніцах ужо не бабулькі, а жанчыны сярэдняга веку. У жанчын вельмі мабільная нервовая сістэма, і любыя непрыемнасці або стрэс проста выбіваюць яе з каляіны. Любая негатыўная дробязь выводзіць жанчыну з раўнавагі, і ей ужо ўсё роўна – што будзе, то будзе. Нарколагі сцвярджаюць, што яшчэ дваццаць гадоў таму жанчыны складалі ўсяго чатыры працэнты ад усіх пацыентаў. А сёння іх ужо каля дзесяці працэнтаў. Разам з тым падлеткі співаюццца яшчэ больш хуткімі тэмпамі. Штогод міліцыя затрымлівае ў нецвярозым выглядзе ў сярэднім 25 – 27 тысяч падлеткаў. Адпаведна расце колькасць цяжкіх злачынстваў, учыненых падлеткамі. За сем месяцаў гэтага года падлеткі прымалі ўдзел ва ўчыненні 40 забойстваў (за аналагічны перыяд мінулага года на сумленні непаўналетніх былі 34 такія злачынс

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2011-07
  • Рэдактар: Салодкі Сяржук
  • Copyright: © 2008-2011 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org