- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Персанальная выстава аўтарскай лялькі, вырабленых віцебскімі мастачкамі Любоўю і Аленай Канюшка адкрылася ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі. У выставачнай зале прадстаўлены розныя лялькі, якія рабілі нашы продкі ў далёкім мінулым. Даўней лялькі лічылі абярэгамі, іх выраблялі толькі жанчыны, таму што гэта было жаночым рамяством. Віцебскія майстрыхі прывезлі ў Шуміліна цэлыя лялечныя этнаграфічныя кампазіцыі: “На Івана Купалу”, “Хлеб ды соль”, “Залатая восень”. Такі від дэкаратыўна-пракладнога мастацтва, як лялькадзельле – гэта творчы складаны працэс. Тут трэба валодаць тэхнікай скульптуры і дызайну адзення, майстэрствам цырульніка і візажыста. З канструкцыі рознакаляровай тканіны, пластыка і дрэва выходзяць забаўныя персанажы Бабы-Ягі, Шышкі-падарожніцы, Лазніка – раней лічылася, што ў лазні жылі Лазнік з Лазніцай. У простых па першы погляд прадметах народнага быту закладзеная векавая жыццёвая мудрасць. Даўней лялькі займалі выключнае месца ў матэрыяльнай культуры славянскіх народаў. Жанчына, якая стварала абрадавую ляльку, затым перадавала гэтыя веды з пакалення ў пакаленне.