be
pdf

Сьвітанак 05 (117) 2011

Незалежная газета Шуміліншчыны

Апошнія рашэнні Міністэрства ўнутраных спраў сведчаць аб тым, што ў бліжэйшы час могуць пачацца суды над удзельнікамі падзеяў 19 снежня. Афіцыйнае заключэнне следства агучана, бадай што, самай экзатычнай у гісторыі незалежнай Беларусі страшылкай. Паводле версіі МУС, “атрыманыя вычарпальныя доказы аб спробе змены канстутыцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь па папярэдняй змове з прадстаўнікамі замежных дзяржаў і арганізацый, якія па сутнасці ставілі канчатковай мэтай ажыццяўленне дзяржаўнага перавароту”. Следчыя дзеянні завершаныя толькі ў адносінах да арыштаваных і тых удзельнікаў падзеяў 19 снежня, што знаходзяцца на тэрыторыі краіны. На практыцы гэта азначае, что амаль усім былым кандыдатам ў прэзідэнты і яшчэ некалькім дзесяткам людзей пагражае да 15 гадоў турэмнага зняволення. Характэрна, што пазіцыя ўладаў адразу захісталася з боку ў бок пасля таго, як першыя штучна зшытыя следчымі справы пасыпаліся ў судзе. Напярэдадні былі асуджаны некалькі маладых хлопцаў. 17 лютага суд Фрунзенскага раёна Менску вынес першы прысуд па “справе 19 снежня”. Палітычны актывіст Васіль Парфянкоў атрымаў чатыры гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. Нягледзячы на адсутнасць доказаў і заблытаныя паказанні сведкаў з шэрагу міліцыянтаў, суддзя Вольга Камар палічыла хлопца вінаватым у крымінальным злачынстве па арт. 293 КК Беларусі (удзел у масавых беспарадках). А “віна” Васіля Парфянкова заключалася ў тым, што ён злёгку штурхнуў рукой у дзверы, што нават не цягне на дробнае хуліганства. Гэта было доб

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2011-04
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2008-2011 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org