be
pdf

Сьвітанак 04 (116) 2011

Незалежная газета Шуміліншчыны

15 сакавіка ў Менску прэм’еры Уладзімір Пуцін і Міхаіл Мясніковіч падпісалі пагадненне аб будаўніцтве АЭС на Беларусі. Гэта стала чарговым пунктам у працягу манапольнай залежнасці Беларусі ад расійскіх энерганосьбітаў.Перадусім прынцыповая дамоўленасць аб узвядзенні беларускай атамнай электрастанцыі на Астравеччыне была дасягнута яшчэ ў пачатку 2009 года падчас расейска-беларускіх перамоваў. У лютым 2011 года праект накіравалі ў Мінэнерга Беларусі. Пры гэтым Менск падрыхтаваў запыт на мэтавы крэдыт у памеры 9 мільярдаў долараў . Насамрэч на будаўніцтва АЭС патрабуецца 6-7 мільярдаў. Важна тое, што атамная станцыя будзе будавацца па ўнутрырасейскіх цэнах. Разам з тым расейскі бок прадэманстраваў гатоўнасць выдзеліць крэдыт да 4 мільярдаў на вырашэнне праблем беларускай эканомікі. Беларусь павінна вяртаць у расейскі бюджэт мыта за нафтапрадукты, а грошай няма. Падобна на тое, што перспектыва будаўніцтва атамнай электрастанцыі па сваёй важкасці выйдзе на першы план. Разлічваюць на максімальнае паскарэнне гэтага праекта ў рамках цеснага ўзаемадзеяння дзвюх энергетычных сістэм.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2011-03
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2008-2011 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org