- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асноўная мэта дзяржаўнай палітыкі цяперашняй улады – захаванне стабільнасці ў сацыяльна-працоўнай сферы. На наступнае пяцігоддзе запланавана мадэрнізацыя эканомікі, пераход на больш высокі тэхналагічны ўклад. Безумоўна, ва ўмовах структурных змяненняў размова ідзе аб забяспячэнні не толькі поўнай, але і эканамічна эфектыўнай занятасці з больш высокай прадукцыйнасцю працы, дастойнай аплатай і ўмовамі працы. Ці рэальна выкананне такіх глабальных планаў пры цяперашняй уладзе? Насамрэч для павышэння эфектыўнасці выкарыстання працоўных рэсурсаў і фарміравання кадравага патэнцыялу, спрыяння сацыяльнай стабільнасці неабходны адпаведныя умовы. Як вядома, усе плануемыя мерапрыемствы па рэалізацыі дзяржаўных і рэгіянальных праграм фінансуюццца менавіта з таго ж дзяржаўнага бюджэту.