- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Арыенціры і прыарытэты палітыкі нашай дзяржавы вызначаны Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады. Праграма прымушае прадстаўнікоў выканаўчай улады пастаяна праяўляць клопат пра насельніцтва. Аб гэтым сведчаць не толькі шматлікія заканадаўчыя дакументы, але і непасрэдныя сустрэчы з насельніцтвам, канкрэтныя рашэнні з улікам указаных прапаноў і заўваг. Каб быць бліжэй да людзей, з мэтай больш дасканалага вывучэння патрэб і праблем жыхароў раёна, у Шумілінскім райвыканкаме створана спецыяльная група ў саставе спецыялістаў і кіраўнікоў службаў раённага звяна. Плануюцца выезды ў сельсаветы, пасёлкі і вёскі, дзе і адбываецца інфармаванне грамадзян, вырашэнне праблем на месцах. Варта зазначыць, што ў Шумілінскім раёне жыхары могуць звярнуцца асабіста да кіраўніка райвыканкама праз прамую тэлефонную лінію і прыём па асабістых пытаннях. Цягам дзён інфармаванне праходзіла ў аграгарадку Слабада, пасля чаго старшыня Шумілінскага райвыканкама В. А. Падляшчук вырашыў асабіста прыняць удзел у размове з людзьмі. Сустрэча праходзіла ў памяшканні Слабадской сярэдняй школы. Па- сутнасці, гаворка вялася вакол пададзеных вяскоўцамі пісьмовых зваротаў і скаргаў, якія мясцовыя чыноўнікі зарэгістравалі, нешта паабяцалі, але дзейсных мер так і не прынялі.