- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жыць праблемамі вяскоўцаў, штодзённа іх трымаць на кантролі і вырашаць – гэта найперш непасрэдны клопат старшыні сельвыканкама. Дзе старшыня сельвыканкама не губляе сувязі з насельніцтвам, часцей бывае ў вёсках сельсавета, а не ў райцэнтры, там і праблем значна меней. А для таго, каб трымаць на канролі адміністрацыю сельсавета, існуе больш вышэйшае звяно кіраўнічай вертыкалі – раённы Савет дэпутатаў. Як паказала практыка папярэдніх гадоў, станоўчыя вынікі даюць гэтак званыя выязныя пасяджэнні груп чыноўнікаў з райвыканкама. Такія сустрэчы раённай улады з насельніцтвам ужо сталі традыцыйнымі ў Шумілінскім раёне. Для вырашэння злабадзённых пытанняў людям не абавязкова ехаць у раён, да таго ж вяскоўцы маюць магчымасць у прысутнасці больш высокага начальства выказаць заўвагі і прапановы, даць ацэнку работы органаў мясцовага самакіравання. Аднак нягледзячы на павелічэнне колькасці праведзеных Дзён сельсавета, колькасць скаргаў і зваротаў грамадзян па-ранейшаму не зменшылася. Так было і на гэты раз. У Сіроцінскі сельсавет завітала выязная група супрацоўнікаў з райвыканкама на чале са старшынёй райсавета І. М. Новікавай. На пачатку мерапрыемства Ірына Мікалаеўна агучыла інфармацыю для старэйшын вёскі аб прэйскурантах па ўсіх відах паслуг, якія аказваюцца ў раёне. Ужо распрацаваны новыя расцэнкі ў сферы бытавых паслуг, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, апрацоўцы прыватных агародаў.