- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асаблівасці. 25 красавіка адбыліся выбары дэпутатаў Свіслацкага пасялковага Савету. Пісаць пра тое, хто стаў кіраўніком выканкаму і пассавету, мяркуем, залішне. А вось спыніцца на некаторых асаблівасяць выбарчай гонкі, лічым варта. У мінулым нумары газеты мы пісалі, што выбары 2010 будуць асаблівымі. Нагадаем, што Свіслацкі пасялковы Савет 25 склікання амаль год працаваў без старшыні. Пухавіцкі райвыканкам прыклаў тытанічныя намаганні для змяшчэння з пасады А. Кацэні. Тройчы склікаліся “пазачарговыя” сэсіі савету з адным пытаннем – кадравым. Аднак, дэпутаты галасавалі супраць прапановаў чыноўнікаў з Мар’інай Горкі аж пакуль сам спадар Кацэня не папрасіў прагаласаваць “за” – да таго часу ён знайшоў значна больш прывабнае месца працы. Пасля вызвалення пасады паўстала пытанне “каго ставіць”. Раённым уладам найбольш была даспадобы Валянціна Францаўна Комлік. Ды вось, незадача, Валянціна Францаўна не была дэпутатам. А старшынём Савету і адначасова (паводле заканадаўства) старшынём выканкаму мог быць толькі дэпутат.