- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вацлаў Пануцэвіч – беларускі эміграцыйны дасьледчык – у сваёй манаграфіі паспрабаваў рааспавесьці і “ачысьціць” гісторыю пачатку XVII ст., якая неразрыўна зьвязаная з рэлігійнымі зьменамі, што адбываліся ў Рэчы Паспалітай. Постаць Язафата Кунцэвіча – без сумневу зьяўляецца адной з важнейшых у гісторыі таго часу. Менавіта ён спрычыніўся да распаўсюду ідэі Уніі на землях Вялікага Княства Літоўскага. Доўгі час сярод дасьледчыкаў беларускай гісторыі панавала негатыўнае стаўленьне да рэлігійных працэсаў і ролі Язафата Кунцэвіча, спробы паказаць “іншы бок медаля” натыкаліся на супраціў праваслаўнага духавенства і “вялікарасейскай” гістарычнай школы, якая прызнавалася адзінай слушнай і ў часы Расейскай імпэрыі, і ў Савецкім Саюзе. Манаграфія Вацлава Пануцэвіча – нягледзячы на спробу, аднак не можа прэтэндаваць на нейтральнасьць, але дае падставу для параўнаньня розных поглядаў і выпрацоўкі супольнага погляду на супярэчлівае і цяжкае пытаньне Царкоўнай Уніі.