- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Два гады запар Мікалаю Аўтуховічу выносяць незаконныя спагнанні менавіта ў той момант, калі ў яго павінны пагасіцца ўсе раней накладзеныя на яго пакаранні. 4 верасня 2013 года, калі ў палітвязня заставалася каля месяца да пагашэння ўсіх парушэнняў, на яго зноў было накладзенае новае спагнанне, што фактычна пазбавіла яго магчымасці атрымання пасылкі і перадачы, сустрэчы з роднымі ў аб’ёмах, якія прадстаўляюцца астатнім зняволеным.