be
pdf

Свабодны Салігорск 28

незалежныя газэта

Шэсьце на Дзяды шлях да Незалежнасьці. Курапаты – урочышча пад Менскам, амаль ніяк не абазначанае. Дзесяткі крыжоў у ціхім лесе, фашыстоўскія надпісы вандалаў каля ўваходу. А месца для Беларусі гістарычнае. Калісьці камуністы пахавалі там надзеі на дзяржаўную Незалежнасьць і нацыянальнае Адраджэньне, забіўшы сотні тысяч чалавек. Значная частка з памерлых –навукоўцы, літаратары, дасьдедчыкі, палітыкі. Адным словам – эліта нацыі, тыя, хто прадвызначае далейшы лёс краіны. Дзеяньні савецкіх уладаў былі накіраваны на вынішчэньне беларускай нацыі. Расстрэлы і арышты не былі выпадковасьцю ці абгрунтаванай неабходнасьцю, як часам пішуць у цяперашніх школьных падручніках. Гэта была мэтанакіраваная палітыка русіфікацыі ці стварэньня адзінага рускамоўнага савецкага народу.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Салігорск
  • Дата выхаду: 2008-10
  • Copyright: © 2008 by Свабодны Салігорск
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org