- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэдактарку “Шахцёра” асудзілі Адбыўся судовы крымінальны працэс над Вольгай Капцэвицкай, галоўным рэдактарам Салігорскай райгазэты «Шахцёр». Глава вэртыкалі Аляксандар Рымашэўскі даслаў на яе ў суд станоўчую характарыстыку. Сьведкі ж паказалі, што цэлы год яны трывалі пазапраўную нявыплату прэмій з-за боязі застацца бяз працы. Кіраўнік газэты Вольга Капцэвіцкая вінаваціцца па артыкуле 210 частка 1 – крадзеж шляхам злоўжываньня службовым становішчам. Свая кішэнь апынуўся бліжэй Кіраўніцу газэты “Шахёр” Вольгу Капцэвіцкую абвінавацілі па артыкуле 210 частка 1 – крадзеж шляхам злоўжываньня службовым становішчам. Паводле актаў фінансавых праверак, з сакавіка 2007 г. па студзень 2008 г. яна пазапраўна прысвоіла 2 мільёна 400 рублёў з фонду, які фармуе прэміі да акладаў працаўнікоў, у суме 42 адсотка акладу кожнага. Прасьцей кажучы – журналістам па яе жаданьню бухгальтэрыя перастала налічаць прэміі наогул, альбо моцна зрэзала іх, тэхнічным працаўнікам гэтыя прэміі кроіліся таксама выключна рукой Капцэвіцкай.