- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Амаль тры гады назад буйнейшыя незалежныя выданьні “Народная Воля” і “Наша Ніва” былі выкінуты з падпісных каталёгаў Белпошты і шапікаў Белсаюздруку. Увесь гэты час газэты існавалі пад сталым прэсінгам з боку ўладаў. “Народная воля” нават была вымушана друкавацца ў Расеі. Аднак здарылася тое, што было немагчыма ўявіць усе гэтыя гады: “Народная Воля” і “Наша Ніва” вяртаюцца ў шырокі распаўсюд. Цяпер кожны беларус мае ўнікальную магчымасьць падпісацца на гэтыя выданьні праз пошту ці набыць у газэтным шапіку.