- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Колькасьць карыстальнікаў інтэрнэту ў Беларусі склала 3 мільёны. Гэты паказчык значна вышэйшы ня толькі за аналягічныя ў СНД і Балтыі, але і некаторыя эўрапейскія краіны. Але кошт паслугі адзін з самых вялікіх у сьвеце. Спэцыялісты мяркуюць, што гэта зьвязана зь дзяржаўнай манаполіяй і адсутнасьцю канкурэнцыі. Дарагавізна інтэрнэту ня толькі не спрыяе росту яго папулярнасьці і даступнасьці, але і робіць нашу краіну непрывабнай для некаторых інвэстыцыйных праектаў. Напрыклад, софтавы гігант “Microsoft”, “British telecom” і нават Галівудзкія кінамайстэрні адмовіліся супрацоўнічаць зь беларускімі праграмістамі праз высокі кошт інтэрнэту - каля 20% сродкаў закладалася б толькі на абмен інфармацыяй. Менавіта гэтая частка бюджэту рабіла яго даражэйшым за аналягічны ва Украіне, куды і ўклалі свае грошы вышэйзгаданыя сусьветнавядомыя кампаніі.