- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Афганскі востраў" на Свіслачы. 3 жніўня ў Менску, на востраве ля Траецкага прадмесця, адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка беларускім вайскоўцам, што загінулі ў Афганістане. Падзея сабрала да Траецкага сотні людзей. І гэта натуральна. Тысячы нашых землякоў былі там, У Афгане. Амаль васемсот нашых землякоў загінула, а колькі яшчэ прапала без звестак, трапіла ў палон на той дзікай, безсэнсоўнай вайне. Гэты помнік быў патрэбны. Няма сэнсу цяпер абмяркоўваць, ці якраз у гэтым месцы і ці менавіта такі.