- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У ліпені - цэны на волю? Па нашых зьвестках, урад Беларусі пааб’яцаў прадстаўнікам Міжнароднага валютнага фонду распачаць зь сярэдзіны лета "больш рашучыя" рынкавыя рэформы. У дакумэнце, падрыхтаваным МВФ, у прыватнасьці гаворыцца, што ўрад Беларусі аб’яцае "істотна скараціць долю субсыдыяў у квартплаце і аплаце за камунальныя паслугі, цалкам адпусьціць да ліпеня г.г. розьнічныя цэны на прадукты харчаваньня і ўстанавіць намінальны ўзровень субсыдыяў сельскагаспадарчым вытворцам.