- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
15 лютага - палітычны страйк. Кебіч сьпяшаецца здаць нас Маскве. У аўторак 15 лютага а 6-й гадзіне раніцы на Беларусі распачынаецца агульнанацыянальны палітычны страйк. Рашэньне аб ягоным правядзеньні было прынята 2 лютага ў Менску на паседжаньні Рады страйкавых камітэтаў. Страйкоўцы не вылучаюць ніякіх эканамічных патрабаваньняў, а толькі палітычныя: неадкладная адстаўка ўраду Кебіча, утварэньне кааліцыйнага ўраду народнага даверу, датэрміновыя выбары парляманту па новым выбарчым законе.