- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пад Бярозай загінулі двое грамадзянаў ЗША. Без перабольшваньня старшная падзея, якая чорнай плямай ляжа на міжнародным аўтарытэце Беларусі, адбылася 12 верасьня. Беларускія войскі проціпаветранай абароны зьбілі паветраны шар, які апынуўся на тэрыторыі нашай краіны. Загінулі два грамадзяніна ЗША. Амбасада Злучаных Штатаў пакуль дае толькі наступную інфармацыю: "Амбасадзе стала вядома, што 12 верасьня паблізу гораду Бяроза быў зьбіты лётны апарат, які ўдзельнічаў у міжнароднай гонцы "Гардон-Бэнэт’95" Экіпаж - два амэрыканцы - загінулі..."