- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Коні на пераправе. Улады відавочна не чакалі, што ініцыятыва апазыцыйных сілаў правесьці рэфэрэндум па роспуску Вярхоўнага Савету, знойдзе гэткую масавую падтрымку ў грамадзтве. Цяпер жа, адчуўшы рэальную пагрозу, яны імкнуцца заблякаваць рэфэрэндым шляхам цынічнага парушэньня закону. Чыноўнікі мясцовых Саветаў Вялейкі, Лагойска, Нясьвіжа, Горадні і многіх іншых гарадоу выстаўляюць неабгрунтаваныя прэтэньзіі і адмаўляюцца завяраць пячаткаю належным чынам аформленыя падпісныя лісты.