- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тур другі і апошні: ці даб’е сын бацку? Народны Фронт ня пойдзе галасаваць. Прагаласаваўшы на "беларускага Жырыноўскага", Беларусь зьдзівіла ўвесь сьвет. "Партыя ўлады" хоча скарыстаць апошні шанец. Намэнклятура пачала пакідаць тонучы карабель. Безумоўна, трохі сорамна за сваю краіну, дзе амаль палова выбаршчыкаў "пры ўсім багацьці выбару" галасуе менавіта за Лукашэнку. Але нічога кепскага пакуль не здарылася. Для нас з вамі. Гэта няхай Вячаслаў Кебіч з кампаніяй кусаюць локці ды абдумваюць сваю змрочную пэрспэктыву.