- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Васіль Быкаў: "Перамогу над фашызмам імкнуцца прыватызаваць". Адразу ж, як скончылася другая сусьветная вайна, Сталін у вядомай прамове даў ацэнку вялікай перамогі. Тады ён забыўся ўжо на сваю нядаўнюю разгубленасьць, на вялікі сумнеў у вартасьці Чырвінай арміі, што дружна бегла на ўсход, як тады па ўсіх швах трышчэла савецкая ўлада; змоўчаў, ня стаў абгрунтоўваць свой нечаканы зварот да фундамэнтальных ідэяў расейскага нацыяналізму: афіцэрскіх званьняў, залатых пагонаў, ліквідацыі т.зв. інстытута паліткамісараў, звароту дваранска-імпэрскай славы Суворава-Кутузава.